Марыя Дабранега
Выгляд
Марыя Дабранега | |
---|---|
Нараджэнне |
не раней за 1012 ці каля 1012 |
Смерць | 13 снежня 1087 |
Род | Рурыкавічы і Пясты |
Бацька | Уладзімір Святаславіч |
Маці | Ганна[d][1] |
Муж | Казімір I Аднавіцель[2] |
Дзеці | Баляслаў II Смелы[3], Уладзіслаў I Герман[4], Мешка Казіміравіч[d], Святаслава Сватава[d][3] і Атон Казіміравіч[d] |
Веравызнанне | Праваслаўная Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дабране́га або Дабрагне́ва, у хрышчэнні Марыя (пачатак XI ст. — 1087) — князёўна кіеўская.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма, дачка кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Маці пэўна не вядома, але з даты шлюбу даследчыкі здагадваюцца, што імаверна яна дачка з апошняга шлюбу Уладзіміра, вядомага з паведамлення Цітмара Мерзебургскага. Таксама ёсць версія, што Дабранега — дачка Барыса Уладзіміравіча.
У 1038 або 1042 годзе вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч выдаў яе за польскага князя Казіміра Аднавіцеля. Казімір памёр 28 лістапада 1058 года. У іх было чацвёра сыноў і дачка:
- Баляслаў Смелы (1042—1081), князь Польшчы ў 1058—1076 гадах і кароль у 1076—1079, у першыя гады ўладарства Баляслава Дабранега захоўвала значны ўплыў на сына;
- Уладзіслаў Герман (1043—1102), князь Польшчы ў 1080—1102;
- Мешка (1045—1065),
- Атон (1046—1048)
- Святаслава (1044—1126), з 1062/1063 года княгіня, а потым каралева Чэхіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Анна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 154–155.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Мякотин В. А. Владислав I, король польский // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 658.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баумгартен H. A. Добронега Владимировна, королева польская, дочь св. Владимира //Благовест. — Париж, 1930. — № 2—3. — С. 102—109.
- Назарко І. Доброніга дочка св. Володимира В. // Analecta ordinis S. Basilii Magni. — Vol. 2 (8). — Fasc.3-4. — Romae, 1956. — C. 319—324.
- Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М.: Языки русской культуры, 2001.
- Войтович Л. Княжеские династии Восточной Европы (конец IX — начало XVI в.).
- Карпов А. Ю. Ярослав Мудрый. — М.: Молодая гвардия, 2001.
- Романовский В. Д. Добронега. — М.: ЭКСМО, 2006.
- Древняя Русь в свете зарубежных источников. / под редакцией Е. А. Мельниковой. — М.: Логос, 1999.